Круглы стол «Падары любоў маме»

11.10.2021

Свеціць як сонца, 
Ад самай калыскі 
Вобраз любімы, 
Родны і блізкі. 
Маміна імя 
Самае лепшае, 
Маміна слова 
Найдаражэйшае. 
Мама! Матуля! - 
Чароўнае слова 
Песняй ласкавай 
Гучыць на ўсіх мовах

11 кастрычніка ў рамках Тыдня маці «Будь вовек благословенна, мама!» ў 4 класе адбыўся круглы стол «Падары любоў маме». Мерапрыемства было накіравана на паляпшэнне даверлівых адносін у сям'і, выхаванне павагі і клопату, жадання дапамагчы і зрабіць прыемнае маме.

У ходзе мерапрыемства вучні расказвалі вершы пра маму, спявалі песні, інсцэніравалі ўрыўкі з казкак, праслухалі прытчу пра маці, раскрылі свае творчыя здольнасці ў малюнках «Партрэт маёй мамы».