Міншчына спартыўная. Восень

09.10.2021

9 кастрычніка ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» вучні 1-4 класаў былі задзейнічаныя ў правядзенні «Малой алімпіяды». Дадзеныя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, прапаганды здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў, павышэння спартыўнага майстэрства. Дзеці спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, бегу, у падцягванні сярод хлопчыкаў, падыманні тулава сярод дзяўчынак.