Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

09.10.2021

9 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня «Дзень здароўя» і ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень»  вучні 1-4 класаў былі задзейнічаныя ў правядзенні «Малой алімпіяды». Дадзеныя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, прапаганды здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў, павышэння спартыўнага майстэрства. Дзеці спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, бегу, у падцягванні сярод хлопчыкаў, падыманні тулава сярод дзяўчынак.

З вучнямі 5-9 класаў педагог сацыяльны правяла гульню «Падлетак і канфлікты». Мэтай мерапрыемства было азнаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з паняццямі «канфлікт», «закон», разгледзець станоўчыя і адмоўныя бакі канфліктаў.

 У асноўнай частцы была праведзена дыскусія, дзе падлеткі далі вызначэнне паняццяў: «свавольства», «зламысны ўчынак», «правіна», «злачынства». А затым у ходзе прагляду прэзентацыі пацвердзілі азначэнні гэтых тэрмінаў.

Падчас абмеркавання розных сітуацый вучні размяжоўвалі вызначэнні паняццяў, разважалі, пра што ідзе гаворка: пра правіну, пра свавольствы, пра зламысныя ўчынкі або аб злачынстве. Усе прысутныя зрабілі для сябе выснову, што за ўсе здзейсненыя злачынствы трэба адказваць па законе.

Для вучняў 9-11 класаў школьны бібліятэкар правяла кансультацыю «Кніга - вялікі цуд!». Падлеткі ўспомнілі гісторыю з'яўлення кнігі, зачыталі выказванні класікаў літаратуры пра кнігу. Школьны бібліятэкар адзначыла, што кніга суправаджае чалавека ўсё жыццё, пашырае кругагляд рабят аб свеце, знаёміць з яго прыродай, культурай, рэчамі, аказвае ўплыў на фарміраванне светапогляду. Вучням была прадстаўлена выстава кніг, неабходных для дадатковага чытання для ўсебаковага развіцця.

На факультатыўным занятку «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» па тэме «Найпростыя – паразіты сельскагаспадарчых раслін і жывёл» вучні 11 класа пазнаёміліся з пратыстамі, чарвякамі, членістаногімі, якія з'яўляюцца паразітамі сельскагаспадарчых раслін, жывёл, у тым ліку і чалавека. Падлеткі разгледзелі гербарыі, матэрыялы раслін, якія пашкоджаны паразітамі.

Падчас працы аб'яднання па інтарэсах «Чараўніцы» напярэдадні Дня Маці дзеці выканалі «Паштоўкі для Мамы».