XІ педагагічны марафон. Патрыятызм як аснова фарміравання духоўна-маральных якасцей асобы дзіцяці ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

08.10.2021

8 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК быў праведзены занятак гуртка “Юны экскурсавод” па тэме “Асноўныя этапы развіцця экскурсійнай справы ў Беларусі”. Кіраўнік Чывель А.А. расказала вучням пра тое, як узніклі першыя музеі на нашай тэрыторыі і з’явілася неабходнасць у спецыяльна падрыхтаваных людзях для правядзення экскурсій. Педагог пазнаёміла з гісторыяй стварэння і развіцця школьнага гісторыка-краязнаўчага музея, прадэманстравала вучням фотаальбомы 1970 – 1990 гадоў.

Сярод вучняў 2-3 класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Мая малая Радзіма”. У пачатку мерапрыемства дзецi пагаварылi пра тое, што такое Радзiма, малая Радзіма і ўспомнiлi, на што падобна Беларусь, а таксама яе галоўныя сiмвалы.  Пасля гэтага, узброіўшыся пэндзлікамі, алоўкамі, фарбамі, фламастарамі, вучні ўзяліся за працу. Кожнае дзіця старалася перадаць прыгажосць сваёй малой Радзімы, любоў да роднага, мілага сэрца кутку.