ШАГ «СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны»

07.10.2021

7 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК вучні 9 класа прынялі ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны».

Місюкевіч М.М., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, пазнаёміў вучняў са змястоўнымі блокамі інфармацыйнай гадзіны: «Мерапрыемствы па ўмацаванні абароназдольнасці краіны», «Ваенна-патрыятычная і абаронна-масавая праца», «Узброеныя Сілы СССР», «Заходняя Асобая ваенная акруга».

У ходзе занятка вучні даведаліся, як адбілася на абароназдольнасці Савецкага Саюза ўз'яднанне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны з СССР, якія былі прыняты меры кіраўніцтвам СССР у перадваенныя гады па ўмацаванні абароназдольнасці дзяржавы, аб будаўніцтве ўмацаванняў уздоўж заходніх межаў СССР.

Місюкевіч М.М. звярнуў увагу прысутных на кваліфікацыю кадраў Чырвонай Арміі напярэдадні вайны, што прывяло да пэўных пралікаў і памылак, якiя былі дапушчаны напярэдадні вайны і адмоўна паўплывалі на абароназдольнасць СССР.

Падчас віртуальнага падарожжа па Музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны вучням былі прадэманстраваны зброя і баявая тэхніка, распрацаваная і выпушчаная напярэдадні вайны.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Турко Святлана Анатольеўна, старшыня Кухчыцкага сельскага выканаўчага камітэта. Падчас выступлення было адзначана, што Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з'яўляліся і з'яўляюцца школай фарміравання мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму. Беларусь заўсёды будзе памятаць салдат і афіцэраў, якія прайшлі праз суровыя выпрабаванні, праявілі самаадданасць і адвагу ў «гарачых кропках» планеты. Кошт гэтага жорсткага супрацьстаяння – тысячы жыццяў маладых хлопцаў, слёзы маці, удоў і дзяцей. Памяць аб горкай страце назаўжды застанецца незагойнай ранай для нашага народа.