XІ педагагічны марафон. Патрыятызм і грамадзянскасць – аснова жыццёвых і прафесійных дасягненняў

07.10.2021

7 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК вучні 9 класа прынялі ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны».

Місюкевіч М.М., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, пазнаёміў вучняў са змястоўнымі блокамі інфармацыйнай гадзіны: «Мерапрыемствы па ўмацаванні абароназдольнасці краіны», «Ваенна-патрыятычная і абаронна-масавая праца», «Узброеныя Сілы СССР», «Заходняя Асобая ваенная акруга».

У ходзе занятка вучні даведаліся аб абароназдольнасці СССР у перадваенныя гады, аб будаўніцтве ўмацаванняў уздоўж заходніх межаў СССР.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Турко Святлана Анатольеўна, старшыня Кухчыцкага сельскага выканаўчага камітэта.

На факультатыўным занятку «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» вучні 11 класа пазнаёміліся з тэхнічнымі культурамі, умовамі іх вырошчвання, з краінамі-лідарамі па вырошчванні тэхнічных культур. Падлеткі разгледзелі насенне тэхнічных культур, якія вырошчваюцца ў Клецкім раёне (цукровыя буракі, лён, рапс, гарчыца, бульбу, кукуруза), вызначылі значэнне і месца тэхнічных культур у сельскагаспадарчай вытворчасці Клецкага раёна і Беларусі ў цэлым, склалі кластар па выкарыстанні культур у прамысловасці. У працэсе занятка вучні пазнаёміліся з аграрнай прафесіяй загадчыка нарыхтоўчага пункта.

Вынікам факультатыўнага занятка стала практычная работа па вывучэнні узораў тэхнічных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі, фарміраванне ўстойлівай цікавасці да аграрных прафесій.

У групе падоўжанага дня выхавальнікам Мароз С.А. быў праведзены занятак па інтарэсах «Краіна майго дзяцінства». Малодшыя школьнікі завочна падарожнічалі па наваколлі аграгарадка, называлі яго памятныя мясціны і славутасці, малявалі любімыя мясціны роднай вёскі.