XІ педагагічны марафон. Прафесіяналізм педагога як фундамент дабрабыту краіны

06.10.2021

6 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК у рамках XI педагагічнага марафона вучні 6 класа адправіліся ў віртуальнае падарожжа “Цуды Беларусі”. Продкі аставілі нам багатую спадчыну, якой мы, нашчадкі, можам ганарыцца. Да мерапрыемства дзеці падрыхтавалі паведамленні пра Белавежскую пушчу, Крыж Е. Полацкай, “Біблію” Ф.Скарыны, Сынкавіцкую царкву, Статут Вяліка княства Літоўскага, Нясвіжскі замак, Слуцкія паясы. Настаўніца пазнаёміла вучняў з гісторыяй, культурай нашай Радзімы і прапанавала праслухаць песню А.Агурбаш “Беларусь”.

З удзелам рабят 7 класа адбыўся круглы стол “Если мы едины – мы непобедимы з мэтай прывіцця любові до роднага краю, творчасці беларускага народа, яго звычак і традыцый. Настаўніца прапаноўвала дзецям скласці прыказкі, перавесці словы з рускай мовы на беларускую, адгадаць скрыжаванку, вызначыць якасці чалавека, якія дапамагаюць людзям жыць у адзінстве. У ходзе мерапрыемства дзеці паказалі свае веды па сімволіцы, звычкам, гістрыі, прыродзе, жывёлам і птушкам Беларусі.