XІ педагагічны марафон. Патрыятызм як асноўная каштоўнасць, якая злучае мінулае, сучаснае і будучае

05.10.2021

5 кастрычніка ў рамках педагагічнага марафону для юнакоў і дзяўчат 11 класа была праведзена экскурсія “Землякі, якімі мы ганарымся”. Пачалася яна нетрадыцыйна: вучні расказвалі пра землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Затым узгадалі сваіх родных, што змагаліся з фашызмам у партызанскіх атрадах і рэгулярнай арміі.

Пасля класны кіраўнік Чывель А.А. расказала выпускнікам пра тых, хто ўзнаўляў гаспадарку пасля вайны, нанова адбудоўваў вёску. Увазе вучняў былі прапанаваны граматы і Кнігі гонару савецкага перыяду.