Акцыя "Тыдзень дабра"

01.10.2021

1 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень пажылых людзей.

У гэты дзень актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» Кухчыцкага НПК удзельнічалі ў дабрачыннай акцыі «Тыдзень дабра». Падлеткі актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па аказанні дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам сталага ўзросту! Валанцёры прапаноўвалі пасіўную дапамогу: прыбраць у доме, навесці парадак на прысядзібным участку, схадзіць па прадукты ў краму. Акрамя таго, валанцёры заўсёды гатовы выслухаць адзінокіх людзей і проста пагаварыць па душах.

Напярэдадні Дня настаўніка вучні Кухчыцкага НПК павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з прафесійным святам.