XІ педагагічны марафон. Наша прафесія – выхоўваць будучыню краіны

04.10.2021

4 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК у рамках XI педагагічнага марафона для выхаванцаў дашкольнай групы была праведзена экскурсія «Як нашы прадзеды Радзіму баранілі». Дзеці пазнаёміліся з такімі паняццямі, як «фронт», «партызаны», «вечны агонь». Асаблівую цікавасць выклікалі рэшткі зброі, а таксама асабістыя рэчы воінаў: фляжкі, кацялкі, фуражкі, каскі, лыжкі.

У 4 класе прайшла гульня-віктарына «Краіна адзінства». Мэтай мерапрыемства з’яўлялася выхаванне ў вучняў патрыятычных пачуццяў: любові да Радзімы, роднага краю, талерантнасць да людзей усіх нацыянальнасцей, якія пражываюць у нашай краіне. У час правядзення мерапрыемства дзеці падарожнічалі па абласцях краіны, удзельнічалі ў інтэлектуальных конкурсах і заданнях, рабілі кола адзінства.

На пасяджэнні МА класных кіраўнікоў «Работа ўстановы адукацыі з сям’ёй па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні падлеткаў» былі разгледжаны пытанні арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў у межах Года народнага адзінства, работы педагагічнага калектыву з сям’ёй па патрыятычным выхаванні падлеткаў. Значная ўвага надавалася арганізацыі  экскурсій і турыстычных паходаў у 2021/2022 навучальным годзе па выдатных мясцінах Беларусі.