Шосты школьны дзень "Дзень настаўніка"

02.10.2021

2 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня «Дзень настаўніка» вучні 1-4 класаў былі задзейнічаныя ў правядзенні конкурсна-гульнявой праграмы «Падарожжа ў дзіцячую краіну Школа». Дадзенае мерапрыемства накіравана на замацаванне ведаў у дзяцей па матэматыцы, літаратурным чытанні, навакольным свеце, рускай мове, а таксама на прывіццё пачуцця калектывізму. Падарожжа пачалося з дзялення на каманды і разгадвання назваў каманд на станцыі «Весёлая матэматыка». На дадзенай станцыі дзеці выконвалі розныя матэматычныя практыкаванні на кемлівасць. На станцыі «Літаратурная» ўспаміналі імёны герояў вядомых казак. На станцыі «Займальная граматыка» разгадвалі рэбусы і складалі новыя словы. Перад прыбыццём на станцыю «Гульнявая» настаўнік правяла фізкультхвілінку «Карлікі – волаты». На наступнай станцыі вучні выконвалі заданні на развіццё ўвагі, складалі прыказкі, падбіралі пары слоў. На станцыі «Экалагічная» адказвалі на пытанні, звязаныя з прыродай, і адгадвалі загадкі. На станцыі «Беражлівасць» дзеці склалі правілы карыстання кнігамі.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, настаўнік скіравала дзяцей на тое, што іх падарожжа па краіне Школа не скончылася, а будзе доўжыцца яшчэ вельмі доўгі час. Кожны дзень, накіроўваючыся ў гэтую нязведаную краіну, яны будуць адкрываць для сябе нешта новае! А дапамагаць у гэтым ім будуць дружба і з’яднанасць!

Намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце было прапанавана вучням 5-9 класаў праглядзець фільм «Училка». На працягу ўсяго прагляду праходзіла абмеркаванне і каменціраванне асобных эпізодаў фільма.

Дадзены фільм адлюстроўвае рэальныя паводзіны сучасных юнакоў у многіх класах і школах... Урок - гэта сапраўдная барыкада, па адзін бок якой – сучаснае пакаленне вучняў, пакаленне спажыўцоў. Па другі бок – бяссільныя настаўнікі, якія ўжо не могуць данесці да сваіх вучняў думку аб неабходнасці адукацыі.

Фільм «Училка» – гэта дапаможнік па грамадзянскім выхаванні моладзі і ўсіх тых, хто забыўся пра каштоўнасці жыцця ...

Дадзены фільм зрабіў на хлопчыкаў і дзяўчынак моцнае ўражанне! Дзве гадзіны праляцелі на адным дыханні.

2 кастрычніка ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» для вучняў 1-8 класаў прайшла фізкультурная гадзіна «Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры» з мэтай фарміравання ў дзяцей здаровага ладу жыцця і развіцця цікавасці да заняткаў спортам. Праграма спартыўнай гадзіны была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, з мячамі, з абручом, са скакалкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі.

Усе этапы гэтых займальных спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі членаў каманды настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца навокал. Усе стараліся прыйсці да фінішу першымі. Каманды былі ўзнагароджаны выдатным зарадам бадзёрасці і станоўчым эмоцыямі.