ШАГ Гутарка "Што такое шчасце?"

29.09.2021

29 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» ў 7 класе прайшла гутарка «Што такое шчасце?», якая спрыяла выхаванню лепшых чалавечых якасцей асобы рабят, ўдасканаленню міжасобасных адносін у класе.

У ходзе правядзення мерапрыемства класны кіраўнік з дзецьмі асэнсавалі паняцці «шчасце», «шчаслівы чалавек», складалі з імі сказы, збіралі прыказкі пра шчасце, словамі малявалі вобраз шчаслівага чалавека, размалёўвалі птушку шчасця. Класная гадзіна суправаджалася вобразнай прэзентацыяй.