Міншчына спартыўная. Восень

25.09.2021

25 верасня ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» паміж вучнямі 5-8 класаў прайшла гульня-забава «Восеньскі настрой» з мэтай развіцця спрыту і хуткасці рэакцыі, увагі, удасканалення хуткасна-сілавых якасцей, выхавання разумення каштоўнасці здароўя, патрэбы быць здаровым, моцным. Дзеці ўдзельнічалі ў такіх конкурсах, як «Стройся!», «Скачкі з месца», «Селі-ўсталі», «Не згубі мяч», а таксама адгадвалі розныя загадкі на спартыўную тэматыку. Мерапрыемства атрымалася насычаным і запамінальным. І не важна, хто перамог, галоўнае, усе атрымалі задавальненне ад праведзенага разам часу.