ШАГ «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны»

23.09.2021

23 верасня ў Кухчыцкім НПК у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму: «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны» з удзелам вучняў 8 – 11 класаў.

Класны кіраўнік 8 класа Майсейчык В.В. звярнула ўвагу вучняў на тое, што адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь – навучанне і выхаванне ў інтарэсах чалавека, грамадства, дзяржавы накіравана на фарміраванне гарманічнай і рознабакова развітай асобы. Вікторыя Вітальеўна паведаміла прысутным, што Беларусь уваходзіць у групу 30 найбольш развітых краін па паказчыках у сферы адукацыі, назвала колькасць дзяржаўных устаноў адукацыі, якія функцыянуюць у 2021/2022 навучальным годзе і колькасць вучняў і выхаванцаў у іх. Указала падлеткам на важнасць атрымання адукацыі і яе ўплыў на лёс кожнага чалавека. Настаўнікам была звернута ўвага на ўмовы, створаныя для развіцця моладзі, дапамогу падрастаючаму пакаленню ў самарэалізацыі і матэрыяльным стымуляванні за поспехі.

Вікторыя Вітальеўна падкрэсліла, што прадметам асаблівага гонару Беларусі з'яўляецца сістэма прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Вучням былі прадстаўлены для прагляду відэафрагменты аб вядучых навучальных установах краіны. Больш падрабязна было разгледжана пытанне аб атрыманні вышэйшай адукацыі (пра колькасць навучальных устаноў, колькасць беларускіх і замежных студэнтах, умовах паступлення).

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Конан Надзея Іванаўна, ветэран педагагічнай працы, якая расказала прысутным пра станаўленне свайго педагагічнага шляху і накіравала падлеткаў на адказны выбар прафесіі. Галоўным дэвізам выступлення Надзеі Іванаўны стаў выраз «Усё ў Вашых руках!», які прымусіў задумацца пра важнасць адукацыі ў жыцці кожнага, аб пабудове далейшага свайго жыццёвага шляху.

Вучню 8 класа Варэйка Дзмітрыю, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Дадзенае выданне аформлена як альбом аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, непаўторнай прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця.