Уручэнне падарункавага выдання «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

23.09.2021

23 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» вучню 8 класа Варэйка Дзмітрыю, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Дадзенае выданне аформлена як альбом аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, непаўторнай прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця.