Дзень без аўтамабіля

22.09.2021

22 верасня ў рамках Дня без аўтамабіля членамі ЮІД Кухчыцкага НПК для вучняў 1-4 класаў праведзены інфармацыйныя хвілінкі, падчас якіх дзеці даведаліся пра ўклад транспартных сродкаў у забруджванне паветра.

Вучні 3-7 класаў прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве «Практычнае кіраванне веласіпедам. Язда на роліках». Перад пачаткам мерапрыемства настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ждановіч Кацярына Аляксандраўна паведаміла дзецям правілы бяспечнага карыстання ролікамі і веласіпедамі.

Падчас спаборніцтваў на пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя! Праведзенае спартыўнае свята згуртавала рабят, нікога не пакінула абыякавым. А шчаслівыя ад захаплення вочы – лепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам мерапрыемства.