Гульня «Азбука дарожнага руху»

20.09.2021

20 верасня ў рамках «Еўрапейскага тыдня мабільнасці» з вучнямі 6 класа была праведзена гульня «Азбука дарожнага руху» з мэтай паглыблення ведаў пра правілы дарожнага руху, выхавання навыкаў выканання асноўных правіл паводзін вучнямі на вуліцы, дарозе, грамадскім транспарце. Гульня пачалася з падзелу вучняў на каманды, выбару назвы і капітана каманд. Рабятам былі прадстаўлены такія заданні, як «Віктарына па агульных правілах руху пешаходаў», «Загадкі пра дарожныя знакі», «Дакажы слоўца», «Тэст па ПДР», «Разгадай анаграмы», «Аўтамульці», «Скрыжаванне загадак». Пасля выканання ўсіх заданняў настаўнік падвёў рабят да высновы, што пешаход, шафёр, пасажыр - людзі, ад паводзін якіх залежыць парадак на дарогах. Кожны з іх мае свае правілы, таму правілы дарожнага руху павінны вывучаць і ведаць як дарослыя людзі, так і дзеці.