Шосты школьны дзень "Дзень народнага адзінства"

18.09.2021

18 верасня ў рамках шостага школьнага дня «Дзень народнага адзінства» для вучняў 1 - 4 класаў была арганізавана гульня-падарожжа «Як ты сэрцу майму мілая, дарагая Беларусь!» з мэтай актуалізацыі ведаў пра Беларусь, яе прыроду, багацце, вядомых землякоў, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнага адзінства беларусаў. У ходзе мерапрыемства рабяты падарожнічалі па Беларусі (на карце паказвалі межы краіны і яе суседзяў, называлі нацыянальнасці людзей, якія пражываюць на тэрыторыі нашай рэспублікі), віртуальна пабывалі на нашай малой Радзіме. Дзеці гулялі ў «Алфавіт» (запісвалі гарады ў алфавітным парадку), «Назаві вобласць», «Знайдзі дрэва», «Лес - наш дом», назвалі сімвалы і вядомых людзей Беларусі, а таксама адгадвалі загадкі і прамаўлялі чыстагаворкі.

Для вучняў 5 - 9 класаў з мэтай выхавання ў чалавеку маральных якасцяў, пачуцця любові да Радзімы, імкнення да міру, патрэбы ў працы на карысць грамадства класным кіраўніком сёмага класа праведзена займальная гадзіна "Мы патрыёты сваёй краіны!". На працягу мерапрыемства дзецьмі разгледжана паняцце «патрыятызм», прагледжаны відэаролік пра прыроду Беларусі, папрацавалі ў групах (вызначаліся з наступнымі паняццямі: «патрыёт», «патрыятызм», «патрыёт сваёй радзімы»), абмяркоўвалі сітуацыі і давалі адказы на пастаўленыя перад імі пытанні, складалі постэр. Вучні прынялі актыўны ўдзел у працы на прапанаваным ім мерапрыемстве.

Школьным бібліятэкарам арганізавана тэматычная выстава да дня нараджэння Віталя Вольскага «Добры сябар дзяцей і дарослых». У пачатку верасня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пpaзaiка, дpaмaтypга, лiтapaтypaзнaўцы, кpaязнaўцы, пaлiтычнага дзeяча Віталя Вольскага (Віталя Фрыдрыхавіча Зэйдэль-Вольскага). Чытачы ведаюць яго як аўтара драматызаваных казак, вядомай камедыі «Несцерка», значнай колькасці краязнаўчых кніг і цікавых нарысаў, даследчыка беларускай літаратуры, перакладчыка, нястомнага падарожніка. В. Ф. Вольскі-Зэйдэль узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знакам Пашаны», медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971).

18 верасня ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» паміж вучнямі 3 і 4 класаў правялі гульню «Паміж двух агнёў» з мэтай умацавання здароўя, фізічнай падрыхтоўкі вучняў, прапаганды здаровага ладу жыцця, развіцця пачуцця адказнасці і калектывізму. Па выніках гульні I месца заняў 3 клас. На працягу ўсёй гульні ў спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, азарт камандаў быў высокі. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю хуткасць, цягавітасць, праявілі кемлівасць, спрыт і зарадзіліся энергіяй на наступны тыдзень.