Акцыя «Чысты двор»

16.09.2021

16 верасня ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі ў Кухчыцкім НПК прайшла акцыя «Чысты двор» па ўборцы тэрыторыі школы і воінскіх захаванняў, памятных месцаў часоў Вялікай Айчыннай вайны ад лісця і смецця. Чыстая, дагледжаная тэрыторыя – гэта візітная картка нашай установы. Вучні з велізарным задавальненнем выходзяць на тэрыторыю школы і ўносяць свой пасільны ўклад у навядзенне чысціні.