Акцыя «#ЗаДело»

16.09.2021

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, валанцёрскі атрад Кухчыцкага НПК «Добрае сэрца» далучыщся да правядзення працоўнай акцыі «#ЗаДело» па ўборцы і добраўпарадкаванні воінскіх магіл, памятных месцаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Вучні прыбралі сухое лісце, галінкі, траву, смецце каля Брацкай магілы ў в. Заляшаны, Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг. Кухчыцы, Брацкай магілы на месцы масавага знішчэння мірных жыхароў (лясны масіў Старына). Навучэнцы ўшанавалі памяць загінулых воінаў хвілінай маўчання. Памяць пра воінаў і мірных жыхарах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, будзе жыць вечна!