ШАГ "Пачатак Другой сусветнай вайны"

16.09.2021

16 верасня ў Кухчыцкім НПК адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму: «Пачатак Другой сусветнай вайны" для вучняў 9 класа.

У ходзе правядзення мерапрыемства настаўнік гісторыі Валасевіч Данута Міхайлаўна растлумачыла прычыны і характар ​​Другой сусветнай вайны з выкарыстаннем відэаматэрыялаў платформы videouroki.net, разгледзела падзеі пачатковага перыяду Другой сусветнай вайны з выкарыстаннем карты. Падчас правядзення занятка выкарыстоўваўся даведачны і інфармацыйны матэрыял з дапаможніка Проказава Б., у якім разглядаліся пытанні дзейнасці савецкага кіраўніцтва ў пачатковы перыяд Другой сусветнай вайны. Асаблівую ўвагу Данута Міхайлаўна надала разгляду пытання аб уступленні войскаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

Візуальныя крыніцы «Образы войны», «Не убий!», «Учиться культуре мира» садзейнічалі развіццю крытычнага мыслення вучняў і фарміраванню цэласнага вобраза пачатка Другой сусветнай вайны.

Пры рабоце з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі крыніцамі «Показатели военно-экономического потенциала Германии к середине 1941г.», «Численность рабочей силы и личного состава вермахта Германии в 1039-1941 гг.», «Производство вооружения в Германии»  вучні параўноўвалі дакументаваныя сведчанні, аналізавалі, рабілі высновы, а таксама вызначалі асноўныя мэты і задачы, якія былі пастаўлены перад Германіяй у будучай вайне.

Данута Міхайлаўна патлумачыла вучням, чаму напад Германіі на Польшчу паклаў пачатак Другой сусветнай вайне. У ходзе гутаркі разгледжаны паняцці «Битва за Англию», «Зимняя война», «Странная война». Дзецям было прапанавана заданне па запаўненні храналагічнай табліцы «ПСобытия первого периода Второй мировой войны», на тлумачэнне лагічнай сувязі паміж паняццямі.

У завяршэнні мерапрыемства вучням быў прадстаўлены для аналізу відэафрагмент аб далучэнні 17 верасня 1939 года Заходняй Беларусі да Усходняй Беларусі.

Госцем мерапрыемства быў Палтаржыцкі Ігар Алегавіч, дырэктар Кухчыцкага НПК, які яшчэ раз у сваім выступленні падкрэсліў важнасць свята 17 верасня для беларускага народа.