Пазнавальная гульня «Мая малая Радзіма»

14.09.2021

Да Дня народнага адзінства для вучняў шостага класа прайшла пазнавальная гульня «Мая малая Радзіма», на якой дзеці даведаліся гісторыю ўзнікнення свята, змаглі праявіць сябе ў інтэлектуальных конкурсах і заданнях: «Гонар Беларусі», «Гімн Рэспублікі Беларусь», «Беларусь культурная», «Гарады Мінскай вобласці», ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму. У завяршэнні мерапрыемства была праведзена рэфлексія «Свабодны мікрафон», у якой усе прысутныя выказаліся пра сувязь са сваім народам, разуменне важнасці ўласнай актыўнай грамадзянскай пазіцыі, асабістай адказнасці за будучыню малой Радзімы.