Агульнашкольны бацькоўскі сход

10.09.2021

10 верасня быў праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход «Аналіз работы педагагічнага калектыва НПК за 2020/2021 навучальны год і асноўныя накірункі дзейнасці ў 2021/2022 навучальным годзе», на якім дырэктар НПК прааналізаваў работу ўстановы адукацыі за 2020/2021 н.г. і падрабязней спыніўся на задачах на новы навучальны год. Ігар Алегавіч азнаёміў бацькоў з правіламі ўнутранага распарадку вучняў на 2021/2022 навучальны год, асаблівую ўвагу звярнуў на знешні выгляд і правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі падчас заняткаў.

Ждановіч Алена Іосіфаўна, намеснік дырактара па вучэбнай рабоце, расказала бацькам і прысутным пра новыя правілы правядзення атэстацыі вучняў і пра дзйнасць санаторных школ Мінскай вобласці.

На бацькоўскім сходзе былі разгледжаны такія пытанні, як арганізацыя харчавання, заняткі спецыяльнай медыцынскай групы і лячэбнай фізічнай культуры, аплата за карыстанне падручнікамі.

З мэтай узмацнення прафілактычнай работы сярод бацькоўскага асяроддзя на бацькоўскі сход быў запрошаны начальнік ІСН Клецкага РАУС Гвозд Яўгеній Міхайлавіч. Яўгеній Міхайлавіч паведаміў прысутным аб наступствах ужывання алкаголю і псіхаактыўных рэчываў непаўналетнімі, а таксама аб адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў дзецьмі. Начальнік ІСН звярнуў увагу на важнасць захавання правіл бяспечных паводзін на дарозе, папярэджанне дзіцячага траўматызму.