Конкурс малюнкаў “Кола бяспечнасці”

06.09.2021

6 верасня ў рамках Адзінага дня бяспекі з мэтай замацавання ведаў дзяцей аб правілах дарожнага руху, відах транспартных сродкаў, дарожных знаках, відах пераходаў, сігналах святлафора; выхавання пачуцця адказнасці і асцярожных паводзін на вуліцах сярод  вучняў 4 класа прайшоў конкурс малюнкаў “Кола бяспечнасці”. Дзеці праявілі вялікую творчую актыўнасць, яны не толькі намалявалі цікавыя малюнкі, але праверылі свае “Дарожныя” веды. Вучні адлюстравалі свой погляд на бяспеку дарожнага руху. Усе працы індывідуальныя, не падобныя адна на іншую, але аб’яднаныя адным агульным сэнсам: каб дарога была бяспечнай, трэба не толькі ведаць, але і выконваць правілы дарожнага руху!