Шосты школьны дзень «Дзень беларускага пісьменства»

04.09.2021

У рамках шостага дня «Дзень беларускага пісьменства» 04.09.2021 года ў Кухчыцкім НПК прайшла гадзіна зносін «Мы – беларусы» з навучэнцамі 1-4 класаў з мэтай фарміравання пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, пачуцця гонару за дасягненні Беларусі. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра новыя факты беларускай гісторыі, вядомыя гістарычныя падзеі Беларусі, вялікая ўвага надавалася разгляду сімволікі нашай дзяржавы. Лагічным завяршэнне мерапрыемства з’явілася складанне з паасобных словаў выраза «Беларусь – краіна нашай будучыні».

З навучэнцамі 6-9 класаў праведзена конкурсная праграма «Пісьменства і друк Беларусі». Настаўніца азнаёміла падлеткаў з гісторыяй свята «Дзень беларускага пісьменства», распавяла пра самых вядомых асветнікаў беларускага народа (К.Тураўскі, Ф.Скарына, С.Полацкі, Е.Полацкая). З удзелам рабят праведзены конкурсы «Як ты сэрцу мілая, Беларусь!» (дзеці славесна малявалі паэтычнымі радкамі Беларусь), «Мой народ» (на кожную літару падбіралі 2-3 прыметнікаў, якія характарызуюць нашых суайчыннікаў), «Асветнікі зямлі беларускай» (даведваліся па кароткай характарыстыцы асобу выбітных людзей Беларусі), «Людзі. Падзеі. Факты ». Увазе дзяцей быў прапанаваны фільм пра Ф. Скарыну «Францыск Скарына – таямніцы вялікага асветніка. Геніі і злыдні».