Рэспубліканскі педагагічны савет (23-24 жніўня 2021 года)

24.08.2021

23.08.2021 у Мінску пачаў працу Рэспубліканскі педагагічны савет. На 13 дыялогавых пляцоўках педагогі краіны абмеркавалі найважнейшыя напрамкі развіцця сістэмы адукацыі, актуальныя аспекты сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў сучасных умовах.

У працы педагагічнага савета прымаюць удзел педагогі Клецкага раёна: Калейнік Марына Канстанцінаўна, настаўнік гісторыі ДУА "Клецкая сярэдняя школа №1", Корань Раман Юр'евіч, настаўнік біялогіі ДУА "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна", Бабіч Уладзіслаў Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа".

Калейнік Марына Канстанцінаўна была ўзнагароджана нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі".