Аплата падручнікаў у 2021-2022 навучальным годзе-інструкцыя і парады

12.08.2021

Кошт школьных падручнікаў у 2021/2022 навучальным годзе:

для 1-11 класаў-14,50 BYN,

ільготны кошт (для шматдзетных сем'яў) - 7,25 BYN.

Згодна з пастановай урада ад 28 жніўня 2018 г. № 621 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 839" устаноўлена адзіная плата за карыстанне падручнікамі для ўсіх вучняў.

Так, пастановай № 621 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. №839» устаноўлена плата за карыстанне камплектам падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі - 0,5 Б.В. - 14,50 рубл. 

У 2020/2021 навучальным годзе кошт за карыстанне навучальнымі дапаможнікамі для 1-11 класаў складае 0,5 базавай велічыні (базавая велічыня — 29 руб).

Бацькам трэба аплаціць карыстанне падручнікамі да 1 кастрычніка

Падручнікі выдаюцца навучэнцам толькі пры ўмове, што ўсе атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе падручнікі былі здадзены ў бібліятэку (пункт 6 дадатку аб парадку спагнання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839).

Усе ўсталяваныя раней ільготы (бясплатнае карыстанне для асобных катэгорый грамадзян і зніжэнне кошту для шматдзетных сем'яў) застаюцца ў сіле.

Падрабязней па спасылцы >>>