Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 18

21.06.2021

21 чэрвеня. Вось і надышоў апошні працоўнай дзень лагернай змены, які прайшоў пад дэвізам "Мы за мір". Радасны настрой спадарожнічае ўсім рабятам. Кожны з іх задумаўся над тым, што ўнёс значны ўклад у грамадскую працу па вырошчванню збожжавых культур. Не за гарамі ўборачная кампанія, і кожны ведае, што збожжа, якое паступіла на збожжаток, будзе чыстым. Для дзяцей, з мэтай выхавання патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае свайго народа, правялі пазакласнае мерапрыемства "Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны", ўскладанне кветак на Братэрскую магілу савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Лагерны сезон праляцеў хутка і цікава. Урачыстае закрыццё лагеры працы і адпачынку. Заахвочванне лепшых членаў працоўнага атрада. Без падарунка ў гэты дзень не застаўся ніхто! Падводзячы вынік, дзеці адзначылі, што кожны дзень знаходжання ў лагеры быў поўны эмоцый, насычаны мерапрыемствамі і зарадам бадзёрага настрою і здароўя.