Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 18

21.06.2021

21 чэрвеня - "Дзень развітання". Вось і надышоў дзень развітання з лагерам. З мэтай абагульнення ведаў дзяцей аб здаровым ладзе жыцця для рабят прайшла хвілінка бяспекі "Здароўе - гэта ўменне адпачываць. Беражы здароўе змоладу". Для выхаванцаў лагера была арганізавана экскурсія ў школьны музей "Людзі працы". На ўрачыстым закрыцці былі падведзены вынікі лагернай змены. Таксама выхаванцы прынялі ўдзел у чэленджы "Народная зарадка". Працягам стала танцавальная праграма "Лета без межаў".