Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 17

19.06.2021

19 чэрвеня дзень прайшоў пад назвай "У свеце прафесій". Пасля працоўнай акцыі з выхавальнікамі была праведзена інфармацыйная гадзіна "Правядзі лета ЗДОРАВА". Мерапрыемства было накіравана на ўмацаванне ведаў па захаванню здаровага ладу жыцця і выхаванне любові да спорту. У гэты дзень выхавальнік для дзяцей, з мэтай прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, правяла квэст-гульню "Марафон прафесій". Вызначыць для сябе, кім я хачу стаць у будучыні - гэта вельмі адказны выбар, які можа істотна паўплываць на далейшы жыццёвы шлях кожнага дзіцяці. Такія мерапрыемствы даюць навучэнцам веды аб разнастайнасці і важнасці прафесій, дапамагаюць зразумець прывабныя бакі кожнай прафесіі, знаёмяць з правіламі пісьменнага выбару далейшага жыццёвага шляху. Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.