Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 17

19.06.2021

19 чэрвеня - "Па слядах казачных герояў". З мэтай выхавання пачуцця адказнасці за сваё жыццё і жыццё навакольных для рабят прайшла хвілінка бяспекі "Што рабіць, калі ...". У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім СДК. Дзеці прынялі ўдзел у свяце "Няхай заўсёды будзе дзяцінства". На свяце былі батуты, горкі, салодкая вата, папкорн. Для выхаванцаў 2 атрады прайшла гульнявая праграма "Марафон казак" і спаборніцтва "Скачкі праз скакалку".