Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 16

18.06.2021

18 чэрвеня дзень прайшоў пад назвай "Свет, у якім я жыву". Пасля працоўнай акцыі з дзецьмі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка "Асцярожна: кляшчы!"з мэтай пазнаёміць навучэнцаў з прыродай гэтых насякомых (паходжанні, стадыямі яго развіцця, спосабамі харчавання) і навучыць дзяцей мерам засцярогі ад іх. Гадзіна зносін "Любіць блізкага: урок дабрыні", спартыўныя трэніроўкі "Гадзіна любімых заняткаў" - гэта тыя мерапрыемствы, якія дапамаглі раскрыць тэматыку дня. Хлопцы тлумачылі значэнне паняццяў "блізкі", "дабрыня", "міласэрнасць". Разважалі ў чым праяўляецца любоў да бліжняга. Хлопцы распавялі аб сваіх любімых відах спорту, якімі яны займаюцца ў вольны час. Вучыліся падтрымліваць адзін аднаго падчас спартыўных трэніровак. Толькі сумесныя мерапрыемствы дапамагаюць даведацца адзін аднаго лепш.