Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 15

17.06.2021

17 чэрвеня - "Дзень весялосці". Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Першая дапамога" з мэтай інфармавання навучэнцаў аб асноўных спосабах аказання першай дапамогі. Наступным мерапрыемствам стала займальная гадзіна "Мы вучымся думаць". Выхавальнікі ўдзельнічалі ў конкурсах "Гонка за лідарам", "Дай адказ", "Матэматычныя прысмакі", «Вусныя задачы-жарты", "Прыказкі". Далей рабяты прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Самы разумны". Выхаванцы здзейснілі падарожжа па хвалях ведаў. На працягу мерапрыемства выхаванцы зрабілі пяць прыпынкаў: "Беларусь – мая Радзіма", «Вядомыя імёны Беларусі", "Прыказкі і прымаўкі", "Веру-не веру", "Нашы святы". З мэтай умацавання здароўя навучэнцаў, уцягванне дзяцей у сістэматычныя заняткі спортам прайшоў "Дзень скакуна". Рабяты паказалі свае фізічныя здольнасці. Для выхаванцаў 2 атрада прайшла інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі". Завяршэннем дня сталі рухомыя гульні на свежым паветры.