Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 14

16.06.2021

16 чэрвеня - "Дзень гульні". У пачатку дня для рабят была праведзена хвілінка здароўя "Аб карысці і шкодзе сонца". Таксама хлопцы прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме "Вясёлы калейдаскоп". Выхаванцы адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах "Моцная рука", "Стужачкі-разіначкі", "Вялікі акцёр", "Спартак-чэмпіён", "Мастацкі" і г.д. Працягам дня стала музычная віктарына "Угадай песню па апісанні". З мэтай далучэння да здаровага ладу жыцця для выхаванцаў 1 і 2 атрады прайшло спаборніцтва "Здароваму - усё выдатна". Для выхаванцаў 2 атрады прайшла віктарына "Пытай лічы, отгадывай, чытай!" і гадзіну забаў "Правілы бяспечных паводзін".