Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 13

15.06.2021

15 чэрвеня - "Дзень інтэлектуалаў". Выхаванцы пабывалі на хвілінцы здароўя "Асабістая гігіена школьніка" з мэтай выхавання культуры здароўя, вядзення здаровага ладу жыцця. Наступнае мерапрыемства, якое наведалі выхаванцы - віктарына "Мая малая Радзіма". Рабяты 2 атрада прынялі ўдзел у займальныя гадзіне "Мы вучымся думаць". Спаборніцтва прайшло паміж 2 камандамі "Квадрат" і "Кола", дзе перамагла дружба. Завяршэннем дня стала гульня па правілах дарожнага руху "Святлафор". Выхаванцы ўдзельнічалі ў розных конкурсах: «прадстаўленне каманд», «хатняе заданне», «дарожныя знакі», «пытанне-адказ», «назаві транспарт».