Што браць з сабой на ЦТ 2021?

14.06.2021

Вазьмі на ЦТ
- пропуск на ЦТ. Уважліва Глядзі, пропуск на які прадмет бярэш. Таксама правер, ці ўсё з ім у парадку: пячаткі, подпісы. Страціў свой пропуск-без панікі. Яго можна аднавіць у пункце тэсціравання. Прыйдзі ў навучальную ўстанову крыху раней і папрасі раздрукаваць пропуск зноўку;

- дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, даведку аб страце пашпарта). Ніякія іншыя дакументы і копіі не падыдуць;

- дзве чорныя гелевыя або капілярныя ручкі (правер, каб добра пісалі і не мазалі);

- просты калькулятар (толькі на фізіку або хімію);

- маску і пальчаткі (на ўсялякі выпадак);

- свежую галаву.

Не бяры на ЦТ
- смартфон (зладзь сабе Digital Detox) і іншыя лічбавыя прылады;

- шпаргалка;

- праграмуемыя гадзіны;

- вокладку для пашпарта;

-ежа.

Ваду можаш узяць з сабой, але цябе хутчэй за ўсё папросяць яе пакінуць за межамі аўдыторыі. Калі табе падчас ЦТ захочацца піць, у памяшканні для гэтага будуць стаяць кулеры.

Лішнія рэчы і верхнюю вопратку папросяць здаць у гардэроб. Лепш, калі ў сумцы не будзе каштоўных прадметаў. Так што бяры толькі неабходнае. І прыходзь своечасова!