Лагер працы і адпачынку "Імпульс"

14.06.2021

14 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень эканоміі і беражлівасці". Пасля працоўнай акцыі з выхавальнікамі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка "Правілы паводзін на вадзе" з мэтай паўтарэння правілаў паводзін і мер бяспекі на вадзе, а таксама алгарытмы дзеянняў у небяспечных сітуацыях і экстрэмальных умовах. Для рабят была арганізавана гадзіна зносін "Навошта людзям патрэбныя грошы", на якой было разгледжана паняцце "грошы", вызначалася значнасць грошай у жыцці чалавека. Акрамя гэтага, выхавальнікі абмяркоўвалі розныя варыянты стаўлення да грошай, вучыліся планаваць сямейны бюджэт. Супрацоўніцтва з Клецкім кінавідэапракатам. Дзеці паглядзелі Расійскі мастацкі фільм "Пальма", рэжысёра Аляксандра Дамагарова-малодшага, створаны па матывах рэальных падзей, якія адбываліся ў 1974-1976 гадах у маскоўскім аэрапорце "Унукава". Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.