Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя"

14.06.2021

14 чэрвеня - "Дзень прафесій". Традыцыйна дзень пачаўся з інформінуткі "Калі дапаможа маска", дзе выхаванцы пазнаёміліся з шляхамі заражэння, з сімптаматыкай захворвання і прафілактычнымі мерамі па недапушчэнні распаўсюджвання захворвання, захавання здароўя. З мэтай знаёмства навучэнцаў з сучаснымі прафесіямі выхаванцы прынялі ўдзел у гульні-апытанні "Вясёлка прафесій". У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Клецкім кінавідэапракатам. Пасля абеду для рабят 2 атрада прайшла экскурсія ў свет прафесій " Мая будучая прафесія. Якой я яе бачу", а таксама занятак "Я ўмею слухаць іншых".