Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 11

12.06.2021

12 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень эрудыта". Пасля працоўнай акцыі з дзецьмі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка "Без цыгарэтнага дыму". Выхавальнікі прынялі ўдзел у конкурсна-пазнавальнай гульні "Азбука для дапытлівых". Мэта мерапрыемства: абудзіць цікавасць да пазнання навакольнага свету, актывізаваць разумовую дзейнасць, трэніраваць лагічнае мысленне і памяць. Рабяты здзівілі хуткасцю розуму і талентам, уменнем пралічыць хады, сур'ёзным стаўленнем да гульні. Затым на шашачным полі разгарнуліся зусім не дзіцячыя баталіі: дзеці доўга думалі над кожным ходам, асцярожнічалі, моршчылі лоб. Гульня выклікала вялікі інтарэс, усім не цярпелася даведацца, хто стане пераможцам. Сустрэча прайшла ў радаснай абстаноўцы.