Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 11

12.06.2021

"Дзень усмешкі" пачаўся з хвілінкі здароўя "Як захаваць усмешку" з мэтай фарміравання навыкаў беражлівых адносін да свайго здароўя. Выхавальнікі прынялі ўдзел у забаўляльна-гульнявой праграме "А здароўе пачынаецца з усмешкі", дэвіз якой "Усмешка і жарт – усяго хвілінка, а зараджаюць на цэлую гадзіну!" і "Сардэчнасць і дабрыня-блізкія сябры". Працягам дня стаў конкурс "Намалюй загадку" , дзе рабяты змаглі праявіць свае творчыя здольнасці. Спартландыя "Паставім рэкорды" сабрала ўсіх выхаванцаў лагера "Вясёлка здароўя" на стадыёне. Выхаванцы прымалі ўдзел у розных эстафетах. Для рабят 2 атрада прайшоў занятак "Я ўмею слухаць іншых" і гульня "У здароўе з усмешкай".