Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 10

11.06.2021

11 чэрвеня – “Дзень здаровага ладу жыцця”, таму дзень пачаўся з хвілінкі здароўя “Здароўе ў парадку – дзякуй зарадцы!”. Выхавальнікі замацавалі веды аб фактарах, якія спрыяюць умацаванню здароўя. Працягам дня стала гульня-віктарына “Здароўе – гэта выдатна”. Выхавальнікі адказвалі на пытанні, дапаўнялі прыказкі і тлумачылі іх сэнс, ўсталёўвалі паслядоўнасць дзеянняў школьніка на працягу дня. Актыўны ўдзел дзеці прынялі ў гульні “Здаровы будзеш – усё здабудзеш”. З мэтай актывізацыі адпачынку, задавальнення патрэбнасці дзяцей у руху прайшла забаўляльна-дасугавая праграма “Ад старту да фінішу”. Пасля абеду выхаванцы 2 атрада прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Я малюю гэты свет” і ў віктарыне “Залог здароўя – правільнае харчаванне”.