Выпускны вечар 2021!

10.06.2021

Выпускны баль - гэта самае кранальнае, самае незабыўнае з усіх святаў. 10 чэрвеня 11 выпускнікоў Кухчыцкага НПК атрымалі свае атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Яны пераадолелі самы першы этап на вялікім шляху пад назвай "Жыццё". Выпускны баль ва ўсіх без выключэння выклікае пэўныя асацыяцыі. Гэта расстанне, сум, добрыя пажаданні. Выпускны баль-сімвал заканчэння выдатнай пары. І гэтае свята павінна застацца ў памяці выпускнікоў назаўсёды. Жадаем выпускнікам поспехаў і добрых здзяйсненняў на жыццёвым шляху.