Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 9

10.06.2021

10 чэрвеня прайшоў пад назвай "Спартыўная Беларусь". Пасля працоўнай акцыі для дзяцей з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця была праведзена хвілінка здароўя "Першая дапамога". Падчас гутаркі з дзецьмі быў прапанаваны  алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні складаных сітуацый, аказанні першай даўрачэбнай дапамогі.
Затым выхавальнікі прынялі ўдзел у спартыўнай віктарыне "Ці ведаеце вы?", якая дала магчымасць паказаць свае веды па шырокаму колу пытанняў, якія тычацца спорту. Пасля правядзення віктарыны рабяты паўдзельнічалі ў спартландыі "Хуткі, спрытны, умелы".