Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя".Дзень 8

09.06.2021

8 дзень лагернага жыцця "Дзень эканоміі і беражлівасці" пачаўся з хвілінкі бяспекі "Паводзіны з незнаёмымі людзьмі", дзе рабяты разгледзелі і абмеркавалі тыповыя небяспечныя сітуацыі магчымых кантактаў з незнаёмымі людзьмі, пры незахаванні мер бяспекі. З мэтай выхавання экалагічнай свядомасці ў дзяцей прайшло пазакласнае мерапрыемства "Вучымся эканоміі і беражлівасці ў выглядзе гульні "Крыжыкі-нулікі". Таксама выхавальнікі прынялі ўдзел у экалагічнай гульні "Падарожжа па экалагічнай сцежцы". Актыўна ў рабят прайшла спартыўная гадзіна, на якой выхаванцы прынялі ўдзел у спартакіядзе "Мы спартыўныя рабяты". Для дзяцей 2 атрада прайшоў вусны часопіс "Экалагічны часопіс маёй радзімы", падчас якога яны ўдзельнічалі ў конкурсах-прыпынках "Эмацыйная", "Сакрэтная", "Правільная", "Чысцюлька".