Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 7

08.06.2021

8 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень грамадзяніна". Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзеная інфармінутка "Каронавірус: што трэба ведаць". У цяперашні час галоўнай праблемай усяго чалавецтва з'яўляецца небяспечны каронавірус "COVID-19". З мэтай фарміравання ўстойлівай матывацыі да захавання, умацавання здароўя і здаровага ладу жыцця прайшла гадзіна зносін "Тваё здароўе". З выхавальнікамі быў праведзены тэст "Тваё здароўе", увага надавалася рэжыму дня школьнікаў, былі адзначаны асноўныя сімптомы каронавіруса, як ён перадаецца і як абараніць сябе ад заражэння.
Рабяты былі запрошаныя на прагляд кінафільма аб Вялікай Айчыннай вайне "Т-34" (ваенна-прыгодніцкі баявік 2018 года рэжысёра Аляксея Сідарава). Прагляд і абмеркаванне падобных фільмаў з'яўляецца важнай формай патрыятычнага і грамадзянскага выхавання школьнікаў, а таксама развівае самастойнае творчае мысленне, пашырае кругагляд.
Пасля прагляду фільма ўсе выхавальнікі прынялі ўдзел у акцыі "Абеліск"(добраўпарадкаванне тэрыторыі брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан (аг.Кухчыцы), якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны).