Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 6

07.06.2021

7 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень прыроды". Пасля працоўнай акцыі з дзецьмі была праведзена хвілінка здароўя «Зялёная аптэка». Глабальнае пацяпленне, азонавыя дзіркі, высечка лясоў, анамальная тэмпература акіяна - гэта далёка не поўны пералік "хвароб" планеты Зямля, да якой прыклала руку чалавецтва. Зараз павінны альбо выпраўляць памылкі, альбо працягваць знішчаць экалогію і імкліва набліжацца да гібелі ўсяго жывога. Выхавальнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Экалагічны святлафор", у якой праявілі свае веды па пытаннях экалогіі. Былі загадкі, прыказкі і пытанні аб прыродзе. Рабяты зрабілі высновы і стварылі экабюлетэнь "15 рэчаў, якія вы можаце зрабіць, каб выратаваць планету".