Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 6

07.06.2021

"Зямля-наш дом" - 6 дзень лагернага жыцця. Для выхаванцаў 1 і 2 атрада прайшла хвілінка здароўя "Сябры Майдадыра і наша здароўе", дзе яны патлумачылі значэнне прыказак пра здароўе, адгадалі загадкі і атрымалі памяткі "Парады Майдадыра". Наступным мерапрыемствам стала акцыя "Зялёны патруль", мэтай якога з'яўляецца знаёмства дзяцей з жывёльным і раслінным светам, развіваццё увагі, лагічнага мыслення, памяці. Займальна прайшла гульня "Пушыныя трэлі". Рабяты падрабязна пазнаёміліся з разнастайнасцю птушак, навучыліся вылучаць прыкметы падабенства і адрозненні ў птушак. Таксама выхаванцы прынялі ўдзел у спартыўным свяце "Малыя Алімпійскія Гульні". Для рабят 2 атрада прайшла інтэлектуальная гульня "Поле цудаў" і "Падарожжа ў царства прыроды", дзе яны пашырылі кругагляд, эрудыцыю, назіральнасць.