Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 5

05.06.2021

Дзень у рабят пачаўся з інформінуткі "Чыстыя рукі твая абарона" з мэтай замацавання ведаў аб чысціні цела і навакольнай чысціні. У "Дзень патрыёта" выхавальнікі прынялі ўдзел у віктарыне "Ці ведаеце вы Беларусь", дзе выхаванцы адказвалі на пытанні, працягвалі прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. З мэтай выхавання пачуцця гонару за сваю краіну, малую радзіму, сям'ю і адказнасць за свае ўчынкі; фарміраванне маральнай культуры падрастаючага пакалення, паважлівага стаўлення да гістарычнай памяці свайго народа для выхаванцаў прайшоў гадзіну зносін "Каб памяталі, каб зразумелі". Спартыўнае свята "У працы і спорце за рэкорды спрачайцеся" сабрала ўсіх рабят на стадыёне. Мерапрыемства садзейнічала ўмацаванню здароўя і рознабаковага фізічнага развіцця школьнікаў. Выхавальнікі 2 атрада прынялі ўдзел у акцыі "Абеліск" па навядзенні парадку на месцы воінскіх пахаванняў. Актыўны адпачынак - гэта адпачынак на свежым паветры, дзе яшчэ можна і пагуляць пасля працоўнай акцыі. Завяршэннем дня сталі гульні на свежым паветры.