Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 4

04.06.2021

"Дзень прафілактыкі" - 4 дзень лагернага жыцця. Дзеці паўтарылі правілы паводзін у аўтобусе. У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім СДК. Рабяты прынялі ўдзел у прафілактычнай гутарцы ў рамках пасяджэння клуба "Усмешка» - "Свет без шкодных звычак". Для выхаванцаў 2 атрада прайшла інтэлектуальная гульня "Матэматыка плюс прафілактыка" з мэтай прафілактыкі шкодных звычак у школьнікаў і прапаганды здаровага ладу жыцця з дапамогай элементаў матэматыкі. Таксама выхавальнікі ўдзельнічалі ў турніры па шашках і шахматах.