Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 4

04.06.2021

4 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень здароўя". У цяперашні час галоўнай праблемай усяго чалавецтва з'яўляецца небяспечны каронавірус "COVID-19". З мэтай фарміравання ўстойлівай матывацыі да захаванню, умацаванню здароўя і здаровага ладу жыцця прайшла гадзіна зносін "Тваё здароўе". З выхавальнікамі быў праведзены тэст "Тваё здароўе", увага надавалася рэжыму дня школьнікаў, былі адзначаны асноўныя сімптомы каронавіруса, як ён перадаецца і як абараніць сябе ад заражэння. Правялі конкурс лістовак па прафілактыцы ЗОЖ "Я супраць! А ты?" з мэтай звярнуць увагу на тое, што здароўе – самае важнае ў жыцці, што з самага дзяцінства трэба ведаць яго кампаненты і выпрацоўваць адказнае стаўленне да яго.
Заключным мерапрыемствам стала спартыўная эстафета "Каралеўства чароўных мячоў".